Святы айцец заклікаў маліцца за сінод біскупаў - vatican news

Святы айцец заклікаў маліцца за сінод біскупаў - vatican news

Play all audios:

Loading...

Маліцца за Касцёл, каб прыняў слуханне і дыялог як стыль жыцця на ўсіх узроўнях, - заклікаў Францішак у відэароліку Папскай сусветнай сеткі малітвы, абвяшчаючы сваю малітоўную інтэнцыю на


кастрычнік 2023 года. АЛЯКСАНДР ПАНЧАНКА - VATICAN NEWS “Місія знаходзіцца ў сэрцы Касцёла. Больш за тое, калі Касцёл перажывае Сінод, сінадальная дынаміка падсілкоўваецца місійным


пакліканнем. Такім чынам рэалізуецца адказ на заклік Езуса абвяшчаць Евангелле”, - сказаў Папа. Ён нагадаў, што з Сінодам “нічога не завяршаецца, а касцёльнае падарожжа будзе працягвацца”.


“Гэта шлях, які мы павінны прайсці як вучні з Эмаус – слухаючы Пана, які заўсёды выходзіць насустрач нам. Ён – Пан здзіўлення. Праз малітву і распазнаванне Святы Дух дапамагае нам выконваць


“апостальства слухання” – гэта значыць слухаць Бога, каб прамаўляць Божым словам. Такім чынам мы набліжаемся да сэрца Хрыста, з якога нараджаецца наша місія і голас, што прыцягвае да Яго.


Гэта голас, што адкрывае нам сутнасць місіі, якая заключаецца ў тым, каб дайсці да ўсіх, шукаць усіх, прымаць усіх, заахвочваць усіх, не выключаючы нікога”, - падкрэсліў Пантыфік. “Молімся


за Касцёл, каб прыняў слуханне і дыялог як стыль жыцця на ўсіх узроўнях, дазваляючы сіле Святога Духа весці сябе на перыферыі свету”, - агучыў Папа сваю малітоўную інтэнцыю.