Святы айцец: няхай усе палонныя вернуцца дамоў - vatican news

Святы айцец: няхай усе палонныя вернуцца дамоў - vatican news

Play all audios:

Loading...

На заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, якая 29 чэрвеня 2024 года прайшла ў Ватыкане, Папа заклікаў да міру і вызвалення ўсіх палонных. МАРЫЯ ВАЛОДЗІНА - VATICAN NEWS


Звяртаючыся да вернікаў і пілігрымаў, якія сабраліся на ватыканскай плошчы ў Дзень святых Пятра і Паўла, Святы Айцец павіншаваў рымлян з урачыстасцю нябесных заступнікаў Вечнага горада.


“Асабліва вітаю рымлян! Сёння я хацеў бы, каб маё прывітанне, разам з маёй малітвай, дасягнула ўсіх жыхароў Рыма. Малюся за сем'і, асабліва тыя, якія перажываюць цяжкасці, за пажылых


людзей, найбольш адзінокіх; за хворых, зняволеных і тых, хто па розных прычынах жыве ў цяжкім становішчы”, - сказаў Пантыфік. “Я з болем думаю пра братоў і сясцёр, якія пакутуюць ад вайны.


Давайце маліцца за ўсе народы, якія пацярпелі ад баявых дзеянняў або жывуць пад іх пагрозай, каб Бог вызваліў іх і падтрымаў іх у барацьбе за мір”, - сказаў Папа. Святы Айцец узнёс падзяку


Богу за вызваленне з расійскага палону двух украінскіх грэка-каталіцкіх святароў, айцоў Івана Лявіцкага і Багдана Гелеты. “Хай усе палонныя гэтай вайны хутка вернуцца дадому! Давайце


памолімся разам: няхай усе палонныя вернуцца дамоў!” - заклікаў Францішак.