Арцыбіскуп Галахер адправіўся ў Паўднёвую Карэю

Арцыбіскуп Галахер адправіўся ў Паўднёвую Карэю

Play all audios:

Loading...

21 лістапада Сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі выступіў з дакладам на навуковым сімпозіуме на тэму Быць ахоўнікамі памяці і надзеі,


прысвечаным юбілею дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Паўднёвай Карэяй.


Затым ватыканскі іерарх узначаліць святую Імшу у санктуарыі першых карэйскіх мучанікаў у Сеуле, у якой будуць браць удзел прадстаўнікі мясцовай каталіцкай супольнасці і карэйскія дэпутаты,


якія прыналежаць да каталіцкай канфесіі.


Арцыбіскуп Галахер наведае таксама выставу пад назвай Разам на карысць агульнага дабра. На заканчэнне першага дня візіту ён правядзе нефармальную сустрэчу з некаторымі біскупамі.


На наступны дзень, 22 лістапада, прадстаўнік Святога Айца сустрэнецца з Прэм’ер-міністрам і намеснікам Міністра замежных спраў Паўднёвай Карэі, наведае сеульскі палац Кёнбакун і так званы


Сіні дом – афіцыйную рэзідэнцыю Прэзідэнта Паўднёвай Карэі. Затым ён прыме ўдзел у нефармальнай сустрэчы з некаторымі членамі дыпламатычнага корпуса.